Лукашэнка пра Еўразійскі саюз: Нас чакае палітычная і ваенная інтэграцыя
Такую заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Расіі Валянцінай Мацвяенка і кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў.
Аляксандр Лукашэнка прыгадаў нядаўняе падпісанне ў Астане дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Ён лічыць, што гэтую структуру ў будучым чакаюць інтэграцыйныя працэсы.
Лукашэнка: "Я ў Астане сказаў, што гэта пачатак... Я сказаў (што насцярожыла вельмі Захад), што наперадзе нас чакае і палітычная, і ваенная інтэграцыя ў рамках гэтага саюза, таму што эканоміка — аснова ўсяму".
Таксама кіраўнік Беларусі адзначыў, што важнай часткай Еўразійскага саюза стане АДКБ — Арганізацыя аб калектыўнай бяспецы. "Гэта будзе наша вайсковая арганізацыя", — сказаў Лукашэнка.