Лукашэнка — пра санкцыі: Калі еўрапейцы хочуць праблем у сябе, яны іх атрымаюць

Лукашэнка — пра санкцыі: Калі еўрапейцы хочуць праблем у сябе, яны іх атрымаюць

4 траўня падчас размовы з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра санкцыі. Прычым пра еўрапейскія, а не амерыканскія, з-за якіх узнікаюць праблемы з пастаўкамі нафты з Расіі. Хаця ў Мінску іх наяўнасць і не прызнаюць.

"Калі еўрапейцы хочуць праблем у сябе, у сувязі з гэтымі санкцыямі, яны іх атрымаюць, — заявіў Лукашэнка. — Больш нічога не буду гаварыць. Час пакажа...".

Ён папрасіў Галоўчанку даць яму інфармацыю "пра найбольш буйныя еўрапейскія праекты ў нашай краіне і пра прадпрыемствы, якія створаны на тэрыторыі Беларусі". "Паглядзім на іх працу", — адзначыў ён.

Як вядома, у красавіку ўрад зацвердзіў спіс санкцыйных тавараў, якія забаронена ўвозіць у Беларусь. Гэта так званыя "контрсанкцыі". "Гэта толькі пачатак", — сказаў Лукашэнка Галоўчанку. І дадаў: "Але галоўнае — без адказу нічога не павінна заставацца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі