Лукашэнка прапанаваў міністрам перасяліцца з сем’ямі ў аднапакаёўкі
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў міністрам перасяліцца разам са сваімі сем’ямі. Кіраўнік дзяржавы на нарадзе, прысвечанай беларускай эканоміцы, заявіў, што яго хвалюе сітуацыя ў будаўнічай сферы. Ён запытаўся ў прысутных, што робіцца для зніжэння сабекошту будаўніцтва жылля?
“Калі хтосьці хоча ва ўрадзе згарнуць будаўніцтва жылля, я і раю неадкладна перайсці ў аднапакаёвыя, двухпакаёвыя кватэры разам са сваімі сем’ямі ці пайсці зняць кватэру па найме і жыць з гаспадарамі”, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.
Як інфармавала Еўрарадыё, на нарадзе кіраўнік дзяржавы рэзка выказаўся пра сітуацыю са стварэннем новых працоўных месцаў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яны на паперы з’яўляюцца, а колькасць людзей, занятых у эканоміцы, зніжаецца.