У дзень пахавання Бандарэнкі Лукашэнка паехаў у Гомель

У дзень пахавання Бандарэнкі Лукашэнка паехаў у Гомель

20 лістапада Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Гомель. Ён наведвае "Гомсельмаш", паведамляе тэлеграм-канал @pul_1. Да прыезду Лукашэнкі ў горадзе і на прадпрыемстве старанна рыхтаваліся.

У кастрычніку сёлета Аляксандр Лукашэнка віншаваў "Гомсельмаш" з 90-годдзем. Выказваў спадзяванне, што прадпрыемства і ў далейшым "будзе візітоўкай Беларусі". А ў ліпені ён прызнаваў, што на "Гомсельмашы" ёсць праблемы, над вырашэннем якіх працуюць.

Адзначым, што 20 лістапада ў Мінску адбудзецца пахаванне пратэстоўца Рамана Бандарэнкі. Аляксандр Лукашэнка са сталіцы з'ехаў. "Наша ніва" нагадвае, што так было і ў дзень пахавання народнага пісьменніка Васіля Быкава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі