Лукашэнка прыехаў у мінскую бальніцу са зводкамі КДБ

Лукашэнка прыехаў у мінскую бальніцу са зводкамі КДБ

27 лістапада Аляксандр Лукашэнка прыехаў у 6-ю гарадскую клінічную бальніцу ў Мінску са зводкамі КДБ. Ён вырашыў распавесці лекарам пра тое, "што адбываецца вакол Беларусі". "Гэта арыгіналы", — заявіў ён на сустрэчы пра матэрыялы, якія толькі напярэдадні атрымаў ад дзяржбяспекі. І пачаў расказваць пра тое, як заходнія палітыкі адносіліся да падзей у Беларусі і якія планы мелі.

Прысутныя медыкі даведаліся, што Польшча нібыта лічыць "заходнія тэрыторыі Беларусі" сваімі і з дапамогай NATO разлічвае змагацца з беларускім рэжымам (!), у тым ліку і шляхам падрыву эканомікі. Але ў верасні ад планаў змяніць сітуацыю вайсковымі сіламі адмовіліся... Лукашэнка расказваў, што Варшава фінансава падтрымлівала "беларускую рэвалюцыю", цытаваў нейкія чарговыя "перахопы". Напрыклад, нібыта гутарку Паўла Латушкі з міністрам замежных спраў Чэхіі, размову міністра замежных спраў Украіны з нямецкім калегам.

"Калі Пуцін хоча нармалізаваць адносіны з Захадам, ён павінен здаць Лукашэнку", — гэта цытата з нейкага дакумента, які таксама агучыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, Захад зацікаўлены ў крызісе ў Беларусі, які мусіць падарваць пазіцыі Расіі. Такім чынам, заходнія палітыкі хочуць выкарыстаць "гістарычны шанец спыніць расійскі ўплыў". "Вось у чым галоўны сэнс, і мы бар'ер на гэтым шляху,цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — На нас павінны патрэніравацца".

Выглядае так, што Аляксандр Лукашэнка агучваў гэта ўсё для замежнай аўдыторыі, а калі дакладна — для Крамля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі