Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні, прызначаныя паслы, рэктары, чыноўнікі
7 снежня Аляксандр Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні. Ім былі прызначаны два паслы. Уладзімір Астапенка стаў беларускім паслом у Аргенціне, а па сумяшчальніцтве яшчэ і ва Уругваі. Аляксандр Сідарук прызначаны паслом Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Па сумяшчальніцтве ён будзе паслом у Анголе, Зімбабве і Намібіі. Генконсулам Беларусі ў Гуанчжоў у КНР будзе працаваць Леанід Бацяноўскі.
Як інфармуе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, ён даў згоду на прызначэнне шэрагу чыноўнікаў у рэгіёнах. Сяргей Савіцкі стаў старшынёй Уздзенскага райвыканкама, Сяргей Кулагін — Горацкага райвыканкама. Сяргей Радзюк узначаліў адміністрацыю Савецкага раёна Гомеля, Дзмітрый Лебедзь — адміністрацыю Цэнтральнага раёна таго ж абласнога цэнтру. Генадзь Грабнёў стаў чальцом Віцебскага аблвыканкама.
Рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў будзе працаваць Аліна Корбут, а рэктарам Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы — Ірына Кітурка. Андрэй Картун стаў намеснікам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Андрэй Хмель — намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду прызначылі Івана Смільгіня. Міхаіл Мірончык будзе працаваць дырэктарам Дэпартамента кантроля якасці адукацыі Мінадукацыі.
Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Міхаіла Пучылы на пасаду гендырэктара Беларускай нафтавай кампаніі.