Лукашэнка прызначыў кіраўніку Адміністрацыі "час Ч" (відэа)

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў рэалізаваць у Беларусі комплекс мер па павышэнні эфектыўнасці работы аграпрамысловага комплексу, перадае БЕЛТА.



Ён нагадаў, што сфера сельскай гаспадаркі не адзіная, дзе было даручана комплексна вывучыць і ліквідаваць існуючыя праблемы. У прыватнасці, кіраўніку Адміністрацыі Андрэю Кабякову ён прызначыў "момант Ч", каб даць справаздачу па будаўнічай галіне:



Лукашэнка: "Падобным чынам мы паспрабавалі праналізаваць (і нібыта атрымалася. Паглядзім, што на практыцы будзе) будаўнічую галіну. Прынялі адпаведныя рашэнні. Хачу нагадаць, Андрэй Уладзіміравіч, што 1 ліпеня — "час Ч": мы павінны выканаць усё, што было мной сказана на нарадзе".



Лукашэнка нагадаў, вывучэннем жыллёва-камунальнага абслугоўвання займаецца рабочая група на чале са старшынёй КДК Аляксандрам Якабсонам. Праблемы сельскай гаспадаркі ён даручаў даследаваць працоўнай групе на чале з прэм'ер -міністрам Міхаілам Мясніковічам. Кіраўнік Беларусі адзначыў, што гэтая група прапанавала своеасаблівую "дарожную карту" па дзейнасці сельскай гаспадаркі.



Фота — president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі