Лукашэнка прызначыў новага міністра культуры Беларусі
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра культуры Беларусі. Ім стаў Юрый Бондар, які працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, інфармуе БЕЛТА. Цікава, што Барыс Святлоў, які быў міністрам культуры са снежня 2012 года, таксама перад прызначэннем працаваў рэктарам ўніверсітэта культуры.
Бондару 44 гады. Ён — выпускнік юрфака БДУ, скончыў Інстытут дзяржслужбы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, спецыяльнасць — “дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай”. Кандыдат палітычных навук (2006). Ва ўніверсітэце культуры працуе з 2001-га, прайшоў шлях ад выкладчыка да рэктара (ім ён стаў у лютым 2013 года). Тры гады таму стаў дэпутатам Мінгарсавета, быў намеснікам старшыні.