Лукашэнка прызначыў новы склад урада і зацвердзіў прэм'ер-міністра

Лукашэнка прызначыў новы склад урада і зацвердзіў прэм'ер-міністра

19 жніўня Аляксандр Лукашэнка прызначыў прэм'ер-міністрам Рамана Галоўчанку. Яго кандыдатуру павінна ўзгадніць Палата прадстаўнікоў. 

Яшчэ адным указам Лукашэнка прызначыў членаў урада. У спісе, які пералічвае БЕЛТА, — міністры, якія былі і перад выбарамі. Свае пасады захавалі Юрый Караеў, Валерый Вакульчык, Уладзімір Макей, Уладзімір Каранік, Юрый Бондар. 

Цалкам спіс выглядае так:

Мікалай Снапкоў — першы намеснік прэм'ер-міністра,

Уладзімір Кухараў — намеснік прэм'ер-міністра,

Юрый Назараў — намеснік прэм'ер-міністра,

Ігар Петрышэнка — намеснік прэм'ер-міністра,

Аляксандр Субоцін — намеснік прэм'ер-міністра, 

Уладзімір Калтовіч — міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю,

Руслан Пархамовіч — міністр архітэктуры і будаўніцтва,

Юрый Караеў — міністр унутраных спраў,

Андрэй Хмель — міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі,

Уладзімір Каранік — міністр аховы здароўя,

Уладзімір Макей — міністр замежных спраў,

Ігар Луцкі — міністр інфармацыі,

Юрый Бондар — міністр культуры,

Віталь Дрожжа — міністр лясной гаспадаркі,

Віктар Хрэнін — міністр абароны,

Ігар Карпенка — міністр адукацыі,

Сяргей Налівайка — міністр па падатках і зборах,

Уладзімір Вашчанка — міністр па надзвычайных сітуацыях,

Андрэй Худык — міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя,

Пётр Пархомчык — міністр прамысловасці,

Канстанцін Шульган — міністр сувязі і інфарматызацыі,

Іван Крупко — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання,

Сяргей Кавальчук — міністр спорту і турызму,

Аляксей Аўраменка — міністр транспарту і камунікацый,

Ірына Касцевіч — міністр працы і сацыяльнай абароны,

Юрыйя Селіверстаў — міністр фінансаў,

Аляксандр Чарвякоў — міністр эканомікі,

Віктар Каранкевіч — міністр энергетыкі,

Алег Сліжэўскі — міністр юстыцыі,

Валерый Вакульчык — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі,

Дзмітрый Пантус — старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта,

Дзмітрый Матусевіч — старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці,

Аляксандр Шумілін — старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях,

Валянцін Татарыцкі — старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі,

Анатоль Лапо — старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта,

Юрый Сянько — старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі