Лукашэнка расказаў аб продажы на мяса туш з жывёльнага могільніка

Цяляты, ілюстрацыйнае фота

Цяляты, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Мінскай вобласці на мяса прадавалі тушы з жывёльнага могільніка. Пра гэта заявіў на нарадзе 16 красавіка Аляксандр Лукашэнка, перадае яго прэс-служба.

Ён заявіў, што кожнае пятае злачынства ў сферы барацьбы з карупцыяй і эканамічнай злачыннасцю летась закранала сельскую гаспадарку. Таксама ён паведаміў пра прыпіскі амаль дзвюх тысяч галоў жывёлы — такія факты фіксуюцца ва ўсіх абласцях краіны.

Акрамя таго Лукашэнка расказаў, як у Мінскай вобласці на мяса прадавалі тушы з жывёльнага могільніка: "Не ведаю нават, як назваць гэтых людзей. Дайшлі да таго, што даставалі з жывёльных могільнікаў тушы паўшай буйной рагатай жывёлы, раскрыжоўвалі іх і прадавалі на мяса насельніцтву. Прычым гэтым святатацтвам займаліся і ветэрынарныя дактары, і брыгадзіры сельгасарганізацый трох раёнаў Мінскай вобласці — Любанскага, Асіповіцкага і Старадарожскага".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі