Лукашэнка расказаў, у чым вінавацяць "Модум", 21vek і "Белцяжмаш"
Аляксандр Лукашэнка 30 ліпеня пракаментаваў справы TUT.BY, кампаній 21vek, “Модум", "Юркас", "Белцяжмаш”.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, яны са жніўня 2020 года па чэрвень 2021-га нібыта нанеслі шкоду дзяржаве на суму каля 30 мільёнаў рублёў.
Лукашэнка заявіў, што гэтыя кампаніі недаплочвалі падаткі, а на зэканомленыя грошы фінансавалі пратэсты. Абвінавачванняў прагучала шмат, а доказаў ніякіх.
Пра Каардынацыйную раду Лукашэнка са спасылкай на “даныя следства” заявіў, што адзін з яе сябраў нібыта накіраваў са свайго брытанскага рахунку больш за 1,5 млн рублёў для пратэстоўцаў у Беларусі. Прозвішча не называецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.