Лукашэнка расказаў, за што "Госпад нас ударыў па башцэ каранавірусам"

Лукашэнка расказаў, за што "Госпад нас ударыў па башцэ каранавірусам"

24 красавіка ў Аляксандра Лукашэнкі прайшла нарада, на якой разглядаўся праект указа "Аб вядзенні лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны". 

Падчас нарады беларускі кіраўнік выказаў сваю версію пра ўзнікненне каранавіруса. 

"Лес як быў нашым багаццем, так і застаецца. Але да гэтага багацця мы ставімся парой, а, можа быць, часцяком, пачварна. І таму Госпад, як я казаў, ударыў нас па башцэ каранавірусам", — заявіў Лукашэнка. Яго выказванне апублікаваў Telegram-канал "Пул Першага". 

Ён выказаў меркаванне, што калі б да прыроды ставіліся больш адказна і паважліва, то ніякія вірусы нас бы не ўзялі. "Таму што гэта не толькі багацце, гэта здароўе нашых людзей, таму што ў нас амаль палова тэрыторыі — гэта лясы і балоты. Балот нямала і, як аказваецца, гэта таксама здраўніца. І нездарма асвечаная Еўропа абараняе балоты — яны галоўная крыніца кіслароду", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Раней Лукашэнка сярод іншых спосабаў лячэння ад COVID-19 раіў "падыхаць гарам" ад вогнішча. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі