Лукашэнка распавёў, хто ў Беларусі можа быць амбудсменам
Галоўным інспектарам па захаванні правоў чалавека ў Беларусі павінен быць кіраўнік дзяржавы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, калі прыводзіў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага суда Віктара Рабцава.
Падчас цырымоні кіраўнік дзяржавы згадаў, што ад Беларусі часта патрабуюць увесці пасаду амбудсмена па правоў чалавека. "У нас хоць і няма такой непасрэднай пасады, я заўсёды кажу: толькі тады будуць выконвацца правы чалавека — права на годнае жыццё, на працу, адукацыю, ахову здароўя, атрыманне інфармацыі, свабоду СМІ, свабоду слова і гэтак далей (усе трэба бачыць правы чалавека), — калі галоўным інспектарам па захаванні правоў чалавека будзе прэзідэнт", — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.
Ён заклікаў Рабцава як суддзю Канстытуцыйнага суда стаць побач і сілай улады забяспечыць захаванне асноўных правоў беларускіх грамадзян.