Лукашэнка: Санкцыі — гэта трызненне, Захад ні на што не здольны (відэа)

Яна прайшла 4 красавіка ў Мінску. Нагодай для такой заявы сталі санкцыі, якія ЕС і ЗША ўвялі супраць расійсіх чыноўнікаў за анэксію Крыма.



"Санкцыі ды іншае — усё гэта поўнае трызненне і лухта, гэта балбатня. Захад сёння ні на што не здольны. Мы павінны зыходзіць з гэтага", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.



Па словах Лукашэнкі, беларускія чыноўнікі ўжо два дзесяцігоддзі жывуць пад санкцыямі. "Яшчэ не нарадзіўся той урод на Зямлі, які б не разумеў, што такое Расія, і што такое санкцыі, і чым яны абернуцца. А па-трэцяе, самае галоўнае: і дзякуй Богу, будзем займацца ўнутранымі праблемамі і вырашаць свае пытанні. Яны нам дапамогуць ўмацавацца ўнутрана, каб потым мы былі проста непарушнымі. Вось да чаго прыводзяць санкцыі", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі