Лукашэнка: "Шчаслівы дзіцячы смех — гэта гімн будучыні нашай краіны"
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жанчын з Днём маці, які ў нашай краіне адзначаецца 14 кастрычніка. "Няма на свеце чалавека бліжэйшага і даражэйшага, чым мама, — цытуе зварот прэс-служба кіраўніка дзяржавы. — Яе ўсёабдымная любоў ахоўвае нас з маленства, сагравае ў цяжкія хвіліны, дапамагае дабівацца пастаўленых мэт".
Паводле слоў Лукашэнкі, мацярынства — не толькі вялікае шчасце, але і велізарная адказнасць. "Менавіта з малаком маці мы бяром любоў да свайго краю, сямейныя, культурныя традыцыі, духоўныя каштоўнасці, якія захоўваем і перадаём з пакалення ў пакаленне", — адзначаецца ў звароце.
Аляксандр Лукашэнка нагадвае, што прыярытэты сацыяльнай палітыкі ў нашай краіне "нацэлены на заўтрашні дзень Беларусі", на тое, "каб у сем'ях нараджалася як мага больш дзяцей". "Шчаслівы дзіцячы смех — гэта гімн будучыні нашай краіны", — піша Лукашэнка. Цалкам яго віншаванне можна паглядзець тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.