Лукашэнка: што далей — інтэрвенцыя?
22 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка выступіў з эмацыйнай прамовай у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". Ён абураўся санкцыямі, якія ўвёў Еўрапейскі саюз супраць уладаў Беларусі ("Еўропа спрабуе забіць Беларусь").
"Вы не душыць нас павінны, вы на руках нас павінны насіць, немцы, палякі, так званы Еўрапейскі Саюз, таму што мы выратавалі вас ад карычневай чумы!", — заявіў ён. "Хацелася б ведаць, што далей — інтэрвенцыя? — працягваў ён. — Забудзьце. Супакойцеся! Дорага яна вам абыдзецца".
А далей Лукашэнка папярэдзіў пра магчымы гарачы канфлікт: "Як і 80 гадоў таму рэгіён знаходзіцца на мяжы глабальнага канфлікту". Ён прапанаваў "спыніцца каля гэтай апошняй рысы", бо "заўтра будзе позна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.