Лукашэнка скараціў колькасць намеснікаў у міністра ўнутраных спраў Шуневіча

Лукашэнка скараціў колькасць намеснікаў у міністра ўнутраных спраў Шуневіча

Аляксандр Лукашэнка скараціў колькасць намеснікаў у міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча. Дагэтуль іх было пяць, цяпер стане толькі чатыры. Гэта прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы № 309. Адзначаецца, што дакумент з’явіўся ў мэтах удасканалення дзейнасці органаў унутраных спраў, інфармуе БЕЛТА.

Мяркуецца, што была скарочана пасада альбо намесніка кіраўніка МУС па ідэалогіі ці начальніка дэпартамента фінансаў і тылу. Па іншай версіі, скарочаны абедзьве гэтыя пасады.

Таксама Лукашэнка вызваліў ад пасады намесніка старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Генадзя Смольскага. Адзначаецца, што гэта адбылося “у сувязі са скарачэннем колькасці работнікаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі