Лукашэнка спадзяецца на развіццё супрацоўніцтва з ЕС
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дональда Туска з перавыбраннем на пасаду старшыні Еўрапейскага савета. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дзейнасць Туска і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню пазіцый Еўрасаюза ў свеце. Ён таксама выказаў надзею, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і ЕС "будуць садзейнічаць развіццю міждзяржаўнага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу".
Дональду Туску ў красавіку споўніцца 60 гадоў. Ён быў прэм'ер-міністрам Польшчы ў 2007-2014 гадах. Упершыню быў абраны на пасаду старшыні Еўрапейскага савета ў жніўні 2014 года.
Дональд Туск. Фота: Reuters