Лукашэнка: Сёлета можам сабраць 10 мільёнаў тон збожжа

Лукашэнка: Сёлета можам сабраць 10 мільёнаў тон збожжа

Сёлета Беларусь можа сабраць 10 мільёнаў тон збожжа. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы ў чацвер наведаў Брэсцкую вобласць, дзе азнаёміўся з ходам жніва.

“Мы пад 10 мільёнаў тон можам сабраць разам з рапсам і кукурузай. Сёння да вечара мы палову хлеба прыбяром”, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. У 2016 годзе ў нашай краіне планавалі сабраць 9 млн тон збожжа, але ў выніку атрымалася 7,5 млн тон.

Раней беларускі кіраўнік загадаў скончыць масавую прыборку збожжа да 20 жніўня. Як паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, толькі Віцебская вобласць не паспее гэта зрабіць. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтую вобласць варта перакідваць тэхніку, але “хлеб з палёў трэба прыбраць”. Ён лічыць, што жніво па краіне ідзе добрымі тэмпамі, але “10-15% хуткасці трэба дадаць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі