Лукашэнка: у Беларусі трэба паставіць помнік Сталіну за пакт Молатава-Рыбентропа

Лукашэнка: у Беларусі трэба паставіць помнік Сталіну за пакт Молатава-Рыбентропа

"Сталіну трэба паставіць помнік у Беларусі (я як гісторык кажу) за пакт Молатава-Рыбентропа, таму што была адноўленая ў рэальных межах наша Беларусь", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Заява прагучала ў інтэрв'ю беларускага кіраўніка галоўнаму рэдактару радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксею Венедыктаву.

Лукашэнка згадаў, што ў 1921 годзе паводле Рыжскай дамовы Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна былі аддзеленыя. Магчыма, у Леніна тады не было іншага выйсця, дадаў ён. 

Пакт Молатава-Рыбентропа быў падпісаны ў жніўні 1939 года. Сакрэтныя пратаколы да гэтага пакта падзялілі сферы ўплыву СССР і нацысцкай Германіі. Літва і заходняя частка Польшчы адыходзілі да Германіі. А Латвія, Эстонія, Фінляндыя, Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна, Бесарабія адыходзілі да сферы інтарэсаў СССР.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі