Лукашэнка ў чацвер правёў кадравыя прызначэнні
Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка прыняў шэраг кадравых рашэнняў. У прыватнасці, ён прызначыў Ганну Рабаву намесніцай міністру сувязі і інфарматызацыі, Андрэя Шастакова — намеснікам міністра замежных спраў, Аляксея Аўраменку — першым намеснікам мінсітра транспарту і камунікацыяў, Аляксея Ляхновіча — намеснікам міністра транспарту і камунікацыяў, Ігара Шылава — першым намеснікам начальніка Беларускай чыгункі.
Таксама Андрэй Зяневіч быў прызначаны рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, Ігар Войтаў — рэктарам Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Таксама былі прызначаныя шэраг старшыняў райвыканкамаў і раённых адміністрацыяў у Мінску і Брэсце ды інш.