Лукашэнка ў Кіеве назваў Украіну "нашай"

Лукашэнка ў Кіеве назваў Украіну "нашай"

Раніцай 21 ліпеня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Кіеве з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Пасля сустрэчы кіраўнік Беларусі зрабіў невялікую заяву для СМІ.

Лукашэнка падкрэсліў блізкі і дружалюбны характар ​​адносін народаў Беларусі і Украіны. "Мы, рускія, украінцы — гэта ядро ​​цывілізацыі ў гэтай частцы еўрапейскага кантынента", — цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Ён адзначыў, што перад перамовамі паспеў наведаць музей Галадамору. Экскурсавод распавёў пра стаўленне беларусаў у тыя цяжкія гады да жыхароў Украіны: яны ішлі ў Беларусь, а беларусы дзяліліся апошнім. "Вось покліч продкаў, які кажа пра тое, што мы павінны дапамагаць адно аднаму, мы павінны быць заўсёды разам адно з адным. Гэта галоўнае. Нават не тыя кантракты [паралельна з сустрэчай прэзідэнтаў у Кіеве праходзіць беларуска-ўкраінскі бізнэс-форум. — Еўрарадыё], хоць яны і важныя. Гэта складае аснову нашых адносін", — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі дадаў, што ўрады дзвюх краінаў з часу апошняй сустрэчы з Пятром Парашэнкам у красавіку гэтага года паспелі зрабіць вельмі шмат:

"Гэтыя рэгулярныя сустрэчы заўсёды служаць і развіццю эканомікі нашых дзяржаў. Вы можаце разлічваць на тое, што калі мы нешта ўмеем і можам зрабіць для нашай Украіны, мы гэта зробім", — запэўніў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі