Лукашэнка: Ватыкан дапамагае Беларусі наладжваць адносіны з ЕС (відэа)

У аўторак у Мінску адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыа Гуджэроці.


"Я проста абавязаны падзякаваць за добрае стаўленне да Беларусі, я ўдзячны Каталіцкаму касцёлу, Ватыкану за тую падтрымку, якую вы аказваеце нам на міжнароднай арэне, перш за ўсё ў арганізацыі наладжвання адносін з Еўрапейскім саюзам. Не важна, будзе ад гэтага вынік ці не. Але я ведаю, што вы гэтага вельмі хочаце ", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі "Интерфакс-Запад".


Лукашэнка адзначыў, што "Каталіцкі касцёл вядзе вельмі правільную палітыку", паабяцаў гэтай "другой па колькасці" канфесіі зрабіць "усё магчымае... можа быць, нават немагчымае".  


Кіраўнік Беларусі таксама папрасіў арцыбіскупа перадаць "некаторым кіраўнікам Ватыкана", якія "жадаюць наведаць Беларусь", што ў нашай краіне іх "з вялікім задавальненнем" гатовыя прыняць.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі