Лукашэнка: Віцебшчына будзе целяпацца, боўтацца ва ўласным соку дзесяцігоддзі
3 жніўня Аляксандр Лукашэнка паехаў у Міёрскі раён Віцебшчыны, паведамляе БЕЛТА.
Пры наведванні ААТ "Туркова" кіраўнік дзяржавы запатрабаваў узмацніць тэхналагічную і кадравую дысцыпліну падчас уборачнай кампаніі ў краіне. "Прыцягвайце каго хочаце, але людзі павінны выконваць свае абавязкі, бо Віцебская вобласць будзе целяпацца, боўтацца ва ўласным соку многія дзесяцігоддзі", — падкрэсліў ён.
Таксама Лукашэнка пацікавіўся тэмпамі ўборкі збожжавых у вобласці і краіне. Яму паведамілі пра выкананне дзяржаўнай замовы па продажы збожжа, забеспячэнне кармамі жывёлагадоўчай галіны і ўжыванне прагрэсіўных тэхналогій пры іх нарыхтоўцы.