Лукашэнка выказаў спачуванні з нагоды смерці Ніла Гілевіча
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Народнага паэта Ніла Гілевіча яго родным. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.
"Творчасць Ніла Гілевіча блізкая чытачам розных пакаленняў і па праве займае асаблівае месца ў айчыннай літаратуры. У яго паэзіі знайшлі адлюстраванне высокія маральныя ідэалы, любоў да Радзімы, павага да народа", — гаворыцца ў звароце кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка ўпэўнены, што памяць пра Ніла Гілевіча як пра аднаго з яркіх майстроў слова захаваецца ў сэрцах прыхільнікаў беларускай літаратуры.