Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка СК па Гродзенскай вобласці

Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка СК па Гродзенскай вобласці

Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці генерал-маёра юстыцыі Іосіфа Лявонку. Ва ўказе кіраўніка дзяржавы ад 7 траўня адзначаецца, што звальненне ў запас адбылося "па пагадненні бакоў". Лявонка мае права на нашэнне ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.

Іосіф Лявонка нарадзіўся ў вёсцы Вільчашы Іўеўскага раёна ў 1966 годзе. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ. З 1992 года на Гродзеншчыне працаваў у пракуратуры. У 2000-м завочна скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. У 2007-2010 гадах быў намеснікам пракурора Гродзенскай вобласці. На пасаду начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці прызначаны ў лістападзе 2011 года.

Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка СК па Гродзенскай вобласці
Фота: http://grodnonews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі