Лукашэнка вызваліў Валянціна Шаева ад пасады старшыні Следчага камітэта

Лукашэнка вызваліў Валянціна Шаева ад пасады старшыні Следчага камітэта

У сераду, 4 лістапада, Аляксандр Лукашэнка вызваліў Валянціна Шаева ад пасады старшыні Следчага камітэта. Як інфармуе БЕЛТА, ва ўказе кіраўніка дзяржавы адзначаецца, што Шаеў звольнены ў запас "па пагадненню бакоў".

Валянціну Шаеву 51 год. Ён — ураджэнец Глыбокага. У 1991 годзе скончыў БДУ па спецыяльнасці "правазнаўства", быў следчым пракуратуры, пракурорам Расонскага і Віцебскага раёнаў. Працаваў начальнікам упраўлення ў Генпракуратуры, пасля быў пракурорам Гомельскай вобласці. З 1 студзеня 2012-га Валянцін Шаеў стаў намеснікам старшыні Следчага камітэта. Старшынёй ён стаў у лістападзе 2012 года.

Фота: Следчы камітэт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі