Лукашэнка вызваліў Зася ад пасады дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі

Лукашэнка вызваліў Зася ад пасады дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі

Аляксандр Лукашэнка вызваліў генерал-лейтэнанта Станіслава Зася ад пасады дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі "у сувязі з пераходам на іншую працу". Указ № 1 кіраўнік дзяржавы падпісаў 3 студзеня.

Генерал-маёр Станіслаў Зась стаў дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі ў пачатку лістапада 2015 года. Зась нарадзіўся ў 1964-м у Чарнігаўскай вобласці Украіны. Ён скончыў Бакінскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню, пасля Ваенную акадэмію Беларусі, Ваенную акадэмію Генштаба Узброеных сілаў РФ. Станіслаў Зась паспеў паслужыць і ва Узброеных сілах, і ў МУС, КДБ ды памежных войсках. З 2008 года ён быў намеснікам генсакратара Савета бяспекі Беларусі, а з ліпеня 2015-га выконваў абавязкі дзяржсакратара (пасля сыходу ў адстаўку Аляксандра Мяжуева).

З 1 студзеня 2020 года Станіслаў Зась працуе генеральным сакратаром АДКБ (рэгіянальнай міжнароднай арганізацыі, якая займаецца пытаннямі бяспекі; у яе ўваходзяць Беларусь, Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан). Яго кандыдатуру прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі