Лукашэнка — Ярмошынай: не перажывайце, перавароту ў краіне не будзе

Лукашэнка — Ярмошынай: не перажывайце, перавароту ў краіне не будзе

На нарадзе 10 чэрвеня па актуальных грамадска-палітычных пытаннях Аляксандр Лукашэнка паабяцаў дапамагчы Цэнтрвыбаркаму ўсім, што папросяць.

"Усё, што ЦВК папросіць, мы павінны аказаць гэтую падтрымку", — сказаў кіраўнік дзяржавы пра тэхнічную і фінансавую дапамогу ЦВК.

Таксама ён папрасіў старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну распавесці пра абстаноўку. "Я ўсё бачу. Галоўнае, вы не хвалюйцеся. У патрэбны час у патрэбным месцы мы прывядзем усіх у пачуцці. Перавароту ў краіне не будзе. Майдана — тым больш", — прыводзіць БЕЛТА словы Лукашэнкі.

У нарадзе таксама прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, кіраўнік спраў прэзідэнта Віктар Шэйман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі