Лукашэнка забараніў банкрутаваць прадпрыемствы і калгасы
Падчас паездкі ў Магілёўскую вобласць 14 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што стратныя прадпрыемствы нельга абвяшчаць банкрутамі.
Ён даручыў чыноўнікам больш актыўна працаваць са стратнымі прадпрыемствамі, асабліва з тымі, якім пагражае банкруцтва, перадае БЕЛТА.
"Гэтыя фразы "збанкрутуем праз санацыю" — вы проста палохаеце людзей і калектывы. Ніхто не дазволіць прадпрыемствы зачыняць або бяздумна прадаваць. Трэба ад гэтага адысці раз і назаўсёды — і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасці. Гэта мы банкруты, калі ў нас гаспадарка або прадпрыемства такое. Прадпрыемствы трэба ратаваць, каб людзі працавалі. Таму накіроўвайце туды каго хочаце (гэта ваша справа) і кіруйце, пакуль яно не выйдзе на нармальны ўзровень работы", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Як раней распавядала Еўрарадыё, банкрутамі прадпрыемствы ў Беларусі абвяшчаюцца, але не ліквідуюцца. Яны праходзяць працэдуру санацыі, падчас чао замарожваюцца ўсе пазыкі і не плацяцца падаткі ў фонд сацыяльнай абароны.