Лукашэнка зацікавіўся альтэрнатыўным падлікам галасоў у дзень выбараў

Лукашэнка зацікавіўся альтэрнатыўным падлікам галасоў у дзень выбараў

Аляксандр Лукашэнка зацікавіўся альтэрнатыўным падлікам галасоў у дзень прэзідэнцкіх выбараў. 6 жніўня кіраўнік дзяржавы праводзіць нараду, прысвечаную бяспецы выбарчай кампаніі. На ёй ён і згадаў тэму, "якая ўспылала" пра альтэрнатыўны падлік галасоў, які хочуць арганізаваць апаненты ўлады. Лукашэнка заявіў, што Генпракуратура і суды павінны даць ацэнку законнасці такіх ініцыятыў, паведамляе БЕЛТА.

Што мае на ўвазе Аляксандр Лукашэнка? Відаць, анлайн-платформу "Голас", якая запрацавала ў ліпені. У дзень галасавання зарэгістраваным на сайце выбарцам прапануецца дасылаць на яго "фота бюлетэня з выбарам". Сістэма іх падічыць па кожным участку. Мяркуецца, што можна будзе параўнаць афіцыйныя вынікі і "альтэрнатыўныя".

Беларускі кіраўнік зноў заявіў, што "усім, хто будзе галасаваць" трэба даць магчымасць "зрабіць гэта спакойна".

"Мы ж не па пошце галасуем, як у некаторых дзяржавах, гаварыў Лукашэнка. — На пяньках у гаражах і на вуліцах таксама не галасуем. У нас выбарчыя ўчасткі, усе ідуць туды".

Кіраўнік дзяржавы заклікаў "забяспечыць гэты працэс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі