Лукашэнка зацвердзіў задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2019 год

Лукашэнка зацвердзіў задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2019 год

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2019 год. Ва ўказе кіраўніка дзяржавы № 483 адзначаецца, што мусіць быць забяспечаны эканамічны рост, перавышаючы сярэднесусветны ўзровень. А гэта, у сваю чаргу, паспрыяе павышэнню ўзроўню дабрабыту беларускага народу, інфармуе БЕЛТА.

Ва ўказе Лукашэнкі вызначаныя асноўныя паказчыкі эканомікі ў наступным годзе: тэмп росту ВУП — 104%, экспарту тавараў і паслуг — 105,4%, рэальных грашовых даходаў насельніцтва — 103,4%, інфляцыя па выніках 2019 года — не больш за 5%. Адзначаецца, што ўся вертыкаль улады ў Беларусі атрымала дадатковыя задачы па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця. Сярод іх — стварэнне новых высокавытворчых працоўных месцаў, найперш у рэгіёнах, выраўніванне развіцця тэрыторый, паляпшэнне фінансавага стану праблемных прадпрыемстваў, павышэнне заробкаў.

Таксама Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 484 "Аб зацвярджэнні Асноўных накірункаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2019 год". Пра іх у чацвер на прэс-канферэнцыі гаварыў старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі