Лукашэнка загадаў карупцыянераў датэрмінова не вызваляць: Толькі дадаваць будзем
Аляксандр Лукашэнка загадаў карупцыянераў датэрмінова не вызваляць. У пятніцу ён эмацыйна выказаўся на гэтую тэму на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічай галіны. Лукашэнка вырашыў ліквідаваць "шчыліну", калі карупцыянераў адпраўлялі за краты, а праз нейкі час выпускалі на волю за добрыя паводзіны. "Гэтага больш не будзе", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.
Высветлілася, што адпаведныя структуры ўжо атрымалі "прамое ўказанне". "Нікога не выпускаць! — гаварыў Лукашэнка. — І за карупцыю толькі дадаваць будзем. Трапілі ў турму на 20 гадоў — яшчэ 10 дадамо. Думайце, як жыць далей. 25-ы раз паўтараю: лепш бедным на волі, чым багатым у турме".
Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 23.11.