Лукашэнка загадаў праверыць Акадэмію навук

Да 1 лістапада падрыхтуюць даклад пра тое, чым насамрэч займаюцца навукоўцы

Да 1 лістапада падрыхтуюць даклад пра тое, чым насамрэч займаюцца навукоўцы / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка загадаў праверыць Нацыянальную Акадэмію навук Беларусі. Спецыяльна створаная працоўная група на чале з галоўным кантралёрам Васілём Герасімавым (старшынём КДК) будзе аналізаваць яе дзейнасць. У групу ўключылі "незалежных кампетэнтных экспертаў", а таксама "аўтарытэтных навукоўцаў, якія валодаюць глыбокімі ведамі, высокай кваліфікацыяй, значным вопытам работы ў навуковай сферы і сістэме дзяржаўнага кіравання". Пры неабходнасці будуць прыцягваць спецыялістаў з розных арганізацый і ўстаноў.

Найперш збіраюцца вывучыць пытанні "практыка-арыентаванасці і выніковасці навуковых даследаванняў і распрацовак навукоўцаў", укаранення іх распрацовак "у галінах эканомікі і сацыяльнай сферы, распрацоўкі імпартазамяшчальнай прадукцыі і тэхналогій, экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі".

Працоўная група падрыхтуе даклад Лукашэнку да 1 лістапада 2024-га. Але на гэтым не спыніць працу — штогадовыя даклады будуць рыхтавацца да 15 ліпеня. Такім чынам, НАН бяруць пад шчыльны кантроль.

Усё пачалося з таго, што восенню 2023-га Аляксандр Лукашэнка западозрыў, што ў Акадэміі навук яго падманваюць. Напрыклад, з распрацоўкай "уласнага" электрамабіля ці з "уласнымі" беспілотнікамі. Ад кіраўніцтва НАН ён чуе шмат абацанняў, але не бачыць вынікаў працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі