Лукашэнка загадаў заняцца "шэрым" міжнародным тэлекамунікацыйным трафікам

На сустрэчы Аляксандр Лукашэнка асобна закрануў тэму аказання Беларуссю паслуг па пропуску міжнароднага тэлекамунікацыйнага трафіку.



Лукашэнка: "Краіна займае пэўнае геапалітычнае становішча. Выгаднае для нас. У тым ліку і па праходзе інфармацыйных тэхналогій па нашай тэрыторыі. За гэта мы атрымліваем пэўныя грошы, і грошы немалыя. Але спецыялісты ўсё часцей падкрэсліваюць, што мы нямала губляем з-за "шэрага" трафіку”.



На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка загадаў узяць пад кантроль "шэры" трафік, калі гэта не зробіць шкоды Беларусі і прынясе дадатковыя паступленні ў бюджэт краіны.



Фота — digit.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі