Лукашэнка заклікаў выпускнікоў ВНУ думаць пра тое, што яны рэпосцяць
Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім балі выпускнікоў / БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка заклікаў выпускнікоў ВНУ думаць пра тое, што яны рэпосцяць, каб потым не было сорамна за "бязмэтна пражытыя гады":
"І не паспееце ўсё сцерці, як некаторыя цяпер робяць", — папярэдзіў іх кіраўнік Беларусі падчас рэспубліканскага балю выпускнікоў. А яшчэ заклікаў у сацсетках гаварыць "па-дзяржаўнаму":
"Хай створаны вамі ў сетках віртуальны партрэт заўсёды паказвае, што нават у такім юным узросце вы думалі, гаварылі, дзейнічалі правільна, па-дзяржаўнаму. Як належыць сапраўдным грамадзянам сваёй краіны".
Па словах Лукашэнкі цяперашнім выпускнікам ВНУ ёсць на што абаперціся. Бо яны "нашчадкі герояў, якія ў страшнай вайне разам з брацкімі савецкімі народамі абаранілі родную зямлю і выратавалі Еўропу ад нацызму".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.