Лукашэнка: Закручвайце гайкі як след і дзейнічайце

Лукашэнка: Закручвайце гайкі як след і дзейнічайце

12 лютага Аляксандр Лукашэнка разглядаў кадравыя пытанні. Сярод новапрызначаных — намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта Андрэй Свірыдаў. Інструктаж Лукашэнкі быў даволі эмацыйным. Спачатку ён нагадаў, што Упраўленне справамі — гэта шматпрофільная структура. Прадпрыемствы і арганізацыі, якія ў яе ўваходзяць, займаюцца самымі рознымі напрамкамі дзейнасці, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Вас і кіраўніка справамі чакае велізарная праца, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Жалезная павінна быць дысцыпліна і вынік. Сказана лыжы зрабіць — рабіце, у вас ёсць прадпрыемства. Сказана зямлю капаць — трэба капаць і хлеб вырошчваць".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу чыноўніка, што яму давядзецца займацца ўсім — "ад малака, кароў да турыстычных пытанняў". А яшчэ працаваць з праблемнымі прадпрыемствамі.

"Закручвайце гайкі як след і дзейнічайце", — такую задачу паставіў Андрэю Свірыдаву Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі