Лукашэнка заявіў, што для кітайцаў Беларусь — самая блізкая краіна ў Еўропе

Лукашэнка заявіў, што для кітайцаў Беларусь — самая блізкая краіна ў Еўропе

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што для кітайцаў Беларусь — самая блізкая краіна ў Еўропе. 4 траўня ў Палацы Незалежнасці ў Мінску адбылася сустрэча кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі СМІ Кітая (цэнтральных і рэгіянальных). Гаворка ішла найперш пра беларуска-кітайскія адносіны.

“Сусветная эканоміка і палітыка сталі, на жаль, непрадказальнымі, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Насуперак сусветным выклікам Беларусь і Кітай стварылі магутныя, трывалыя і надзейныя міждзяржаўныя сувязі — адносіны давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Мабыць, не знойдзецца ў Еўропе больш блізкай Кітаю краіны, чым Беларусь”.

Як стала вядома, у сярэдзіне траўня Лукашэнка наведае Кітай. Гэта будзе яго дзясяты візіт у гэтую краіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі