Лукашэнка заявіў, што яму трэба звязацца з Пуціным з-за пратэстаў у Беларусі

Замежнае ўмяшанне Расіі / Reuters
Замежнае ўмяшанне Расіі / Reuters

Аляксандр Лукашэнка на суботнім нарадзе з набліжанымі заявіў, што яму неабходна звязацца з Уладзімірам Пуціным з-за пратэстаў у Беларусі, паведамляе БЕЛТА:

"Фактычна па сцэнары разгортваецца агрэсія супраць Беларусі. Трэба звязацца з Пуціным, прэзідэнтам Расіі, каб я мог з ім перамовіцца цяпер. Таму што гэта ўжо пагроза не толькі Беларусі.

Абарона сёння Беларусі — гэта не менш, чым абарона ўсёй нашай прасторы, Саюзнай дзяржавы. Калі беларусы не вытрымаюць, пакоціцца гэтая хваля туды. Таму за нас так учапіліся "

Учора стала афіцыйна вядома, што беларускія ўлады вызвалілі ў Расію 32 байцоў ЧВК "Вагнер", якіх абвінавачвалі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках і дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне. А дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў заяўляў журналістам, што затрыманых расіян падазраюць у "тэрарызме".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі