Лукашэнка збіраецца на заходнюю мяжу і прапануе там здымаць кіно

Мальцаў распавёў Лукашэнку пра меры па ўдасканаленні сістэмы аховы дзяржаўнай мяжы. Ён падкрэсліў: памежнікі добра спрацавалі падчас нядаўняга хакейнага чэмпіянату свету.



Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што цяперашнім летам хацеў бы пабываць на мяжы ("дзе служыў, дзе пачынаў службу"), "каб асабіста азнаёміцца з выкананнем раней дадзеных даручэнняў".

 

Таксама кіраўнік Беларусі прапанаваў здымаць кіно на астравах Заходняга Буга. "Гэта вельмі цікава для людзей. З кропкі гледжання патрыятычнага, ваенна-патрыятычнага выхавання для нас гэта вельмі важна", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі "Интерфакс-Запад". Ён прыгадаў, што яшчэ тры гады таму старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар абяцаў прывесці ў парадак тэрыторыі, дзе знаходзяцца катакомбы, руіны, арганізаваць турыстычныя сцежкі.



"Там з задавальненнем будуць здымаць фільмы, таму што лепшага месца для натуральных здымак не знойдзеш", — сказаў на сустрэчы з Мальцавым кіраўнік Беларусі.
 

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі