Лукашэнка згадаў пра рэальнае беспрацоўе ў Беларусі

Лукашэнка згадаў пра рэальнае беспрацоўе ў Беларусі

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання прадпрыемстваў у Оршы згадаў пра рэальнае беспрацоўе ў Беларусі. Ён адзначыў, што важна не толькі добраўпарадкаваць населеныя пункты, але і забяспечыць працай людзей, якія ў іх жывуць.

"А калі палічыць, дзе вы трымаеце людзей, а ў поўную нагрузку яны не працуюць. Калі рэальнае беспрацоўе паглядзець...", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы гаварыў пра неабходнасць бачыць рэальную сітуацыю з беспрацоўем. Паводле яго слоў, нельга арыентавацца толькі на лічбы афіцыйна зарэгістраванага беспрацоўя. Трэба, каб мясцовыя ўлады не замоўчвалі праблемы, а вырашалі іх, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На 1 жніўня ў нашай краіне было зарэгістравана 16,6 тысячы беспрацоўных. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя складаў 0,4%. Мяркуецца, што лічбы рэальнага беспрацоўя, пра якое згадаў Лукашэнка, значна большыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі