Лукашэнка зноў будзе гаварыць пра трактары і каранавірус
Аляксандр Лукашэнка зноў будзе гаварыць пра трактары і каранавірус. У пятніцу кіраўнік дзяржавы наведвае Мінскі трактарны завод. Ён азнаёміцца з развіццём прадпрыемства і ўсяго холдынга, паразмаўляе з працоўнымі, паведамляе БЕЛТА. 29 траўня МТЗ адзначае 74-я ўгодкі з часу заснавання.
"Трактар вылечыць усіх, поле ўсіх лечыць", — гаварыў сёлета Лукашэнка падчас прамовы наконт сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.