Лукашэнка зноў распавядае пра "напад на Беларусь": стрым з Усавым
Павел Усаў / Еўрарадыё
Лукашэнкаўскія ўлады, здаецца, ужо не ведаюць, як падтрымліваць у грамадстве той узровень страху, які забяспечвае ім бяспеку. Беларусаў, якія вяртаюцца з Польшчы, масава здымаюць з аўтобусаў на мяжы. Адна за адной рыхтуюцца "завочныя справы" на апазіцыянераў.
Паралельна "паглыбляецца інтэграцыя". Але без канкрэтыкі: пасля візіту Пуціна ў Мінск былі толькі агульныя заявы. І вось, стала вядома аб стварэнні "Наднацыянальнага падатковага камітэта".
Тым часам Зяленскі сустрэўся з Байдэнам у Белым доме. А Лукашэнка тым часам спрабаваў іранізаваць аб тым, хто: ён ці Пуцін — большы суагрэсар на вайне ва Украіне. І зноў расказваў пра пагрозу "нападзення на Беларусь" — менавіта гэтым ён і патлумачыў нядаўнюю праверку сілавога блока ў Беларусі.
Усё гэта мы абмяркуем з палітолагам Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.