Лукашэнка зноў заявіў, што ўлада страціла моладзь, "асабліва ў Мінску"
21 ліпеня падчас сустрэчы з "актывам" Гомельскай вобласці Аляксандр Лукашэнка нечакана заявіў пра тое, што ўлада страціла моладзь (гэтыя словы прагучалі ў эфіры тэлеканала СТБ). Пры гэтым нічога не сказаў, якія наступствы гэта можа мець для яе.
"Мы моладзь, канешне, упусцілі, — гаварыў Лукашэнка. — І трэба адкрыта пра гэта гаварыць. Мы пасадзілі іх у месенджары, яны сядзяць у інтэрнэце, посцяцца, хайпуюцца там і г. д. І мы ўсё ахаем і вохкаем. Ну дык мы іх упусцілі! Асабліва ў Мінску".
Пра тое, што ўлада "страціла моладзь", беларускі кіраўнік гаварыў у пачатку траўня падчас сустрэчы з "актывам" Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.