Лукашэнка зняўся ў рэкламе пяльменяў
Цяпер яго клічуць Слон, і ён вельмі любіць
слонімскія пяльмені са смятанай. Менавіта так гаворыцца ў рэкламным роліку, які
знаходзіцца ў ратацыі некалькіх беларускіх тэлеканалаў. Праўда, гаворка ідзе не пра кіраўніка
беларускай дзяржавы, а пра былога супрацоўніка Службы бяспекі прэзідэнта Яўгена
Лукашэнку.
Вядомае прозвішча “ў
тытрах” рэкламнага роліка разгледзелі журналісты “Беларускага партызана”. Цікава,
што больш за дзесяць гадоў таму Яўген Мікалаевіч ахоўваў сваёй цёзку па
прозвішчы – Аляксандра Рыгоравіча.
Пасля ён працаваў
целаахоўнікам прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра. Зараз Яўген Лукашэнка – намеснік
дырэктара адной вядомай беларускай інтэрнэт-кампаніі, сцвярджае “БП”.