Лукашэнка звольніў першага намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі
Аляксандр Саламаха вызвалены з пасады першага намесніка старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. Адпаведны ўказ 12 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.
Паведамляецца, што Саламаха звольнены ў сувязі з пераходам на іншую працу.
Цікава, што ў дзень свайго адлёту з афіцыйным візітам ва Узбекістан кіраўнік дзяржавы знайшоў час і падпісаў указ пра звальненне Саламахі.