Лукашэнку патэлефанаваў Пуцін

Лукашэнку патэлефанаваў Пуцін

26 сакавіка, у дзень, калі Аляксандр Лукашэнка здзяйсняў візіт у Шклоўскі раён і здымаў там з пасадаў кіраўнікоў, яму патэлефанаваў Уладзімір Пуцін. Пра тое, што ініцыятыва тэлефоннай размовы зыходзіла з Масквы, паведаміла БЕЛТА. Прэс-служба расійскага прэзідэнта інфармуе, што былі "разгледзены актуальныя пытанні расійска-беларускіх дачыненняў з акцэнтам на развіццё супрацоўніцтва ў рамках саюзнай дзяржавы". Таксама Лукашэнка і Пуцін закранулі тэматыку "інтэграцыйных працэсаў у фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза".

Прэс-служба беларускага кіраўніка паведамляе, што "былі абмеркаваныя пытанні двухбаковых міждзяржаўных дачыненняў, а таксама некаторыя тэмы міжнароднага парадку дня". Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пагаварылі і пра будучыя сустрэчы ў рамках міжнародных форумаў у Нур-Султане і Пекіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі