Лукашэнку радуе, што моладзь хоча больш ведаць пра гісторыю роднага края

Лукашэнку радуе, што моладзь хоча больш ведаць пра гісторыю роднага края

9 ліпеня Аляксандр Лукашэнка наведаў свята "Александрыя збірае сяброў". У сваім выступе перад прысутнымі кіраўнік дзяржавы распавёў, што дзе б ён не быў, яго заўсёды цягне на малую радзіму, у Шклоўскі раён.  Лукашэнка назваў фестываль "сапраўды народным", "маштабным фестывалем народнай культуры", заклікаў паляпшаць яго з кожным годам, каб была "дынаміка росту". 

Таксама кіраўнік дзяржавы выказаўся пра сакрэт міралюбнасці беларусаў.

Лукашэнка: "Паважаць не толькі сваю культуру, але і творчыя дасягненні іншых народаў — гэта рыса беларускага нацыянальнага характару. Мы беражліва захоўваем скарбы мінулага і з задавальненнем знаёмімся з мастацтвам нашых суседзяў. Думаю, у гэтым сакрэт міралюбнасці і ўзаемаразумення, якімі славяцца беларусы".

Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам у Беларусі і ў суседзяў "расце інтарэс да сваіх каранёў і вытокаў нацыянальнай культуры". Асабліва яго радуе, што моладзь намагаецца больш даведацца пра гісторыю роднага края.

Лукашэнку радуе, што моладзь хоча больш ведаць пра гісторыю роднага края
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі