Ля беларуска-польскай мяжы паставілі білборды з выявамі палітвязняў (фота)

На беларуска-польскай мяжы каля ўсіх буйных аўтамабільных памежных пераходаў з польскага боку з'явіліся білборды з выявамі беларускіх палітвязняў.

Як паведамляе сайт statkevich.org, білборды ўсталяваныя сябрамі грамадзянскай ініцыятывы "Свабоду Мікалаю Статкевічу і ўсім палітвязням".

Нагадаем, што кандыдат у прэзідэнты 2010 года Мікалай Статкевіч з часу выбараў знаходзіцца за кратамі. Праваабаронцы лічаць яго палітвязнем. Ініцыятыўнай групе Статкевіча было без тлумачэння адмоўлена ў рэгістрацыі на сёлетніх выбарах.

Фота: statkevich.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі