Ля мяжы з Польшчай знойдзены труп бежанца — Дзяржпагранкамітэт

У границы с Польшей обнаружен труп беженца — Госпогранкомитет

На беларуска-польскай мяжы знойдзена цела мужчыны неславянскай знешнасці без цёплай верхняй вопраткі, паведамляе Дзяржпагранкамітэт. Гэта адбылося 19 лістапада.

Труп знаходзіўся недалёка ад брамкі ў польскай загародзе. Характар слядоў, пакінутых на мяжы, сведчыць аб тым, што цела было перамешчанае з Польшчы ў Беларусь. Пры сабе ў загінулага выяўленыя дакументы грамадзяніна Ірака, — сцвярджае ДПК. — Для ўстанаўлення абставінаў і прычын смерці на месца выклікана следча-аператыўная група. Праводзяцца следчыя дзеянні.

У красавіку беларускія памежнікі знайшлі цела загінулага грамадзяніна Гвінеі. Тады Дзяржпагранкамітэт заявіў, што яго выштурхнулі з Польшчы і пакінулі "ў бездапаможным стане".

Мігранты гінулі на беларуска-польскай мяжы і ў 2021 годзе. Заўсёды беларускі бок абвінавачвае ў гэтым еўрапейскіх суседзяў. Тым часам людзі з Азіі і Афрыкі працягваюць незаконныя спробы прабрацца з Беларусі ў Еўропу. Толькі ў Польшчу ў 2021 годзе яны спрабавалі прайсці больш за 13 тысяч разоў. Перасоўванне замежнікаў па прымежнай зоне беларускіх памежнікаў чамусці не бянтэжыць.

Так выглядае адна з груп мігрантаў, якая шукае праход у Польшчу:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі